|
Article in other languages:
|
ІСПАНІЯ, (альтэрн.: Гішпанія), Каралеўства Іспанія — краіна ў Паўднёвай Еўропе. Знаходзіцца на Пірынейскім паўвостраве. Іспанія разам з Балеарскімі і Канарскімі астравамі займае плошчу 504 750 кв. км. Два прыбярэжных гарады ў Паўночнай Афрыцы, Сеута і Мелілья, таксама ўваходзяць у склад Іспаніі. Мацерыковая Іспанія мяжуе на захадзе з Партугаліяй, а на поўначы з Францыяй і Андорай. На поўначы Іспанія абмываецца Біскайскім залівам, на крайнім паўночным захадзе і паўднёвым захадзе – Атлантычным акіянам, а на ўсходзе і паўднёвым усходзе – Міжземным морам.
ГісторыяПрыродаБудова паверхніУ Іспаніі адлегласць з поўначы на поўдзень не перавышае 870 км, з усходу на захад – 1000 км, а працягласць берагавой лініі – 2100 км (у тым ліку каля 1130 км прыходзіцца на Міжземнае мора і 970 км – на Атлантычны акіян і Бискайскі заліў). Ад мяжы з Францыяй на захад Кантабрийскія горы цягнуцца ўздоўж берага мора; тут маецца некалькі досыць вялікіх бухт, у якіх знаходзяцца парты. Адгор'і падыходзяць да мора, утвараючы парэзанае глыбокімі залівамі ўзбярэжжа з стромымі скаламі і шматлікімі выспамі. На паўднёвым захадзе, ад мяжы з Партугаліяй да Гібралтарскага праліва, узбярэжжа нізіннае і месцамі багністае. На ўсход ад Гібралтара да Міжземнага мора блізка падыходзяць перадгор'і, прыбярэжныя раўніны адсутнічаюць. Яшчэ далей, на паўначны ўсход фрагментарна развітыя прыбярэжныя раўніны, падзеленыя адгор'ямі гор. Іспанія ўяўляе сабой масіўнае паднятае пласкагор'е Месета, складзенае пераважна старажытнымі крышталічнымі пародамі ў спалучэнні з альпійскімі гарамі, якія сфармаваліся ў палеагене і неагене. Сярод парод, што складаюць Месету, вылучаюцца дакембрыйскія крышталічныя сланцы і гнейсы з шматлікімі гранітнымі інтрузіямі. Месета займае каля 2/3 тэрыторыі Іспаніі і абрамленая высокімі гарамі. Акрамя таго, у яе цэнтральных раёнах узвышаюцца буйныя горставыя хрыбты Цэнтральнай Кардыльеры. Гэтыя горы падзяляюць плато Старая і Новая Кастылія, дрэніраваныя адпаведна рэкамі Дуэра і Таха. Плато складзеныя тоўшчамі асадкавых парод і алювіяльнымі адкладамі і адрозніваюцца выключна плоскім і манатонным рэльефам. Толькі месцамі сустракаюцца сталовыя астанцы даўгаватай формы – фрагменты старажытных рачных тэрас. Да поўдня ад Новай Кастыліі ўзвышаюцца Таледскія горы. Паўднёвей знаходзяцца плато Эстрэмадуры і Ла-Манчы, якія уваходзяць у склад Месеты. Самы паўднёвы бок Месеты С'ера-Марэна прыпадняты. С'ера-Марэна стромка абрываецца да шырокай Андалускай нізіны, дрэніраванай р. Гвадалквівір, якая ўпадае ў Кадыскі заліў. На паўднёвым усходзе Іспаніі распасціраюцца складчатыя горы Кардыльера-Пенібетыка з найвышэйшай вяршыняй краіны – гарой Муласен (3482 м), увянчанай снежнікамі і ледавікамі, якія займаюць самае паўднёвае становішча ў Заходняй Еўропе. Іберыйскія горы аддзяляюць Месету ад Арагонскага плато, дрэніраванага р. Эбра, і маюць у плане дугападобную форму. Месцамі яны перавышаюць 2100 м. Месцамі рэчышча Эбра знаходзіцца на дне глыбокіх, амаль непраходных каньёнаў. Невысокія Каталонскія горы цягнуцца на працягу 400 км амаль раўналежна берагу Міжземнага мора і фактычна адасабляюць ад яго Арагонскае плато. Участкі прыбярэжных раўнін ля мяжы з Францыяй, адрозніваюцца высокай урадлівасцю. З поўначы Арагонскае плато аблямоўваюць Пірэнеі. Яны цягнуцца амаль на 400 км ад Міжземнага мора да Біскайскага заліва і ўтвараюць магутны непераадольны бар'ер паміж Пірэнейскім п-вам і астатняй часткай Еўропы. Гэтыя складкаватыя горы, якія сфармаваліся ў трацічны перыяд, месцамі перавышаюць 3000 м; найвышэйшая вяршыня – пік Анета (3404 м). Заходнім працягам Пірэнеяў з'яўляюцца Кантабрыйскія горы, таксама субшыротнага прасцірання. Гэтыя горы пабітыя разломамі і моцна раздзеленыя пад уплывам рачной эрозіі. У СецівеКраіны Еўропы
Албанія | Андора | Аўстрыя | Беларусь | Балгарыя | Бельгія | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Малдавія | Мальта | Манака | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Расія | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія
Краіны, якія ў вызначэнні ААН не з'яўляюцца еўрапейскімі: Азербайджан | Арменія | Грузія | Кіпр | Турцыя
Questions for article: Королівство Іспанія - адміністративний устрій |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
IHS Europe: Infrared Heating Systems for Home and Business.