Італія

del.icio.us del.icio.us
Digg Digg
Furl Furl
Reddit Reddit
Rojo Rojo
Add to OnlyWire

Італьянская Рэспубліка

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: '

геаграфічнае месцазнаходжанне
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: Італьянская
сталіца: Рым
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: 301,318 км²
насельніцтва: 58,751,711 2006
шчыльнасць насельніцтва: 192.8 жых./км²
грашовая адзінка: Еўра
часавы пояс:
гімн: "Il Canto degli Italiani"
нумарныя знакі аўтамабіляў:
дамен у Інтэрнеце: .it
міжнародны тэлефонны код: +39
карта

ІТАЛІЯ - краіна ў Паўднёвай Еўропе. Знаходзіцца на Апенінскім паўвостраве. Афіцыйная назва — Італьянская Рэспубліка.

Змест

Тэрыторыя

Італія працягваецца з паўночных Альпаў, амаль да ўзбрэжжа Паўночнай Афрыцы, ствараючы, такім чынам лінію, даўжынёй 1100 км. Італію акружаюць Лігурыйскае і Тырэнскае мора на захадзе, Іанічнае мора на поўдні і Адрыятычнае мора на ўсходзе. У нацыянальную тэрыторыю Італіі ўваходзяць два вялікіх вострава, гэта Сардынія і Сыцылія, а таксама і мноства маленькіх востраваў, такіх як Капры, Іхія, Эльба; Ліпарскія востравы, паўночней Сыцыліі; востравы Пэнтэлерыя, Ліноза, Ламп’ёнэ і Лампедуза, паміж Сыцыліяй і Афрыкай. Па пагадненню з Югаславіяй 1954-1971 гг., у склад Італіі ўвайшоў Тріэст з вобласцю Істрыя. На тэрыторыі самой Італіі існуюць два невялікіх незалежных анклава – Ватыкан і Рэспубліка Сан-Марына. Італія мяжуе на захадзе з Францыяй, на поўначы з Швейцарыяй і Аўстрыяй, на ўсходзе са Славеніяй. Сталіца Італіі ёсць Рым.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Італіі
Джузэппэ Гарыбальды, адзiн са стваральнiкаў сучаснай Iталii
Джузэппэ Гарыбальды, адзiн са стваральнiкаў сучаснай Iталii

Мадэрная Італія ўтварылася ў 1861 г., пад кіраўніцтвам караля Сардыніі Віктора Эмануіла ІІ. Дагэтуль, Італія складалася з шматлікіх і незалежных дзяржаваў, чый сепаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем з іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі: Эмілія-Романья, Фрыўлі-Венецья Джулія, Лігурыя, Ламбардыя, П’емонт, Трэнціна Альто-Адзіджэ, Валле д’Аоста і Вэнето. Шэсць знаходзіцца ў Цэнтральнай частке краіны: Абруцці, Латыўм, Мархе, Молізе, Тасканія і Умбрыя. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох: Апулія, Базіліката, Калабрыя і Кампанія. Астатніх два рэгіёны, гэта востравы Сыцылія і Сардынія. Італія знаходзіцца на сусветнай гістарычнай арэне з часоў Рымскай Імперыі і сучасная Італія з’яўляецца індустрыяльна развітай краінай, адным з лідэраў Еўрапейскага Звязу.

Край

Італія тапаграфічна падзяляецца на тры часткі – мацерыковая, паўвостраўная і востраўная.

  • Мацерыковая Італія знаходзіцца на поўначы краіны, дзе пераважаюць Альпійскія горы, а паўднёвай мяжой служыць Італьянская Паўночная раўніна, Савона, на ўзбрэжжы Лігурыі і недалёк ад Трыеста на ўсходзе. Найвышэйшым пікам заходніх Альпаў з’яўляецца гара Гран Парадізо, вышыня якой 4061 м., знаходзіцца паўднёвей Аосты; Монт Блан, найвышэйшы пік Еўропы, знаходзіцца на мяжы з Францыяй; Маттэргорн, на мяжы з Швейцарыяй; і Монтэ Роза, самая высокая кропка Італіі. Цэнтральныя Альпы знаходзяцца паміж Простым Праходам на Праходам Рэзія на ўсходзе. Італьянскія ўсходнія Альпы знаходзяцца паміж Отзтал і Карнік Альпамі на мяжы з Аўстрыяй. Найвышэйшым пікам сярод даламітаў тут з’яўляецца гара Мармолада вышынёй 3342 м. Таксама існуюць Юліанскія Альпы на мяжы з Славеніяй.
  • Паўвостраўная Італія адмяжоўваецца на поўначы Італьянскай Паўночнай раўнінай і Лігурыйскімі Альпамі і пачынаецца Аппенінскімі горамі ў Савоне. Аппеніны праходзяць праз увесь паўвостраў і найвышэйшай кропкай тут з’яўляецца гара Абруцці. На поўдні Італіі, недалёка ад Неаполя знаходзіцца дзейніючы вулкан Везувій і адзін супервулкан.
  • Востраўная Італія складаецца з Сыцыліі і Сардыніі і шматлікіх невялічкіх востраваў каля іх. Сардынія займае плошчу 23812 км²., і вышэйшай кропкай тут з’яўляецца гара Этна (3262 м.).

Клімат

Акрама Альпаў, дзе пануе горны клімат які вар’іруецца ў залежнасці ад вышыні, у Італіі кантынентальны клімат на поўначы і Міжземнаморскі клімат на поўдні. Летняя тэмпература складае ў сярэднім 24 С° (75 F) у жніўні, а зімняя тэмпература складае 1 С° у Болцано на поўначы, 7 С° у Рыме і 12 С° у Палерма ды Сыцыліі. Найбольшая амплітуда тэмператур на поўначы, дзе кантынентальны клімат, і найменьшая на поўдні, дзе клімат Міжземнаморскі. Вільготнасць складае 1,067 мм. ва Удінэ і 356 мм. У Катаніі, Сыцылія.

Рэкі

Найбольш працяглым водным шляхам у Італіі з’яўляецца рака По, даўжынёй 652 км., якая знаходзіцца на Паўночна-Італьянскай раўніны і ўпадае ў Адрыятычнае мора 56 км. паўднёвей Венеціі. Рака Адыджэ, другая па даўжыні складае 410 км., і ўпадае ў Адрыятычнае мора паўночней ракі По. Рака Тыбр складае даўжынёй 405 км., пачнаецца ў Таскано-Эміліянскіх Апенінах, працякае праз Рым і Остыю і ўпадае ў Тырэнскае мора. Наступнай ракой з’яўляецца р. Арно, якая мае даўжыню 241 км., пачынаецца ў Тасканіі і праходзіць месты Фларэнцыю і Пізу да ўпадзення ў Лігурыйскае мора. Найвялікшыя азёры знаходзяцца ў Альпах і перад Альпамі і маюць лядніковае паходжанне. Самае вялікае возера – Гарда, займае 370 км кв., наступныя па велізне гэта возеры Маджорно і Комо. Самае вялікае возера непасрэдна на паўвостраве, гэта возера Трансімэа (возера Перуджыі) і возера Больсэна, якое знаходзіцца ў вулканічным кратэры.

Глебы

Найбольш урадлівымі для сельскай гаспадаркі глебамі з’яўляецца землі Паўночна-Італьянскай раўніны і берагі невялічкіх рэкаў на паўвостраве. Добрыя для лясоў і пашы карычневыя глебы, якія ў асноўным канцэнтруюцца на лясах ва Аппенінах.

Людзі

Дыялекты i iншыя мовы ў Iталii
Дыялекты i iншыя мовы ў Iталii

Італьянцы этнічна не гамагенны, што было выклікана працяглай гісторыі падзеленасці і міграцыі, і мноства псіхічных тыпаў прэзентуе папуляцыю. Мноства людзей размаўляе не на літаратурнай італьянскай мове, а на дыялектах альбо неітальянскіх мовах. Гэтыя дыялекты і мовы залежаць ад рэгіёна і найбольш абасобленнай раманскай мовай з’яўляецца мова Сардыніі, якая бліжэй за ўсіх да лацінскай мовы і на якой размаўляе 1.2 мільёна жыхароў Сардыніі. Фрыўльская, альбо Рэта-Раманская мова, на якой размаўляе 520.000 чалавек ў паўночна-заходнім рэгіёне Фрыўліі; Ладіна, Рэта-Раманская мова, на якой размаўляюць у гарах Трэнціна Альта-Адзіджэ. Цалкам неітальянскай группай з’яўляюцца 260.000 германа-італьянцаў, якія жывуць у Трэнціна Альто Адзіджэ (былы аўстрыйскі Паўднёвы Тыроль) і размаўляюць на паўднёва-нямецкім дыялекце Аўстрыі ды Баварыі. Таксама італьянскія славяне, колькасьцю 53.000 чалавек, якія жывуць у рэгіёне Фрыўліі і Венецыі-Джуліі. Ізаляванымі групамі з’яўляюцца грэцкія камунны, якія пражываюць часткова ў Апуліі, часткова ў Калабрыі (на поўдні краіны); албанскія калоніі ў Сыцыліі і Калабрыі ; серба-харваты ў Молізе; і франкамоўныя группы ў Аосце, на поўначы краіны.

Рэлігія

Амаль 90% італьянцаў з’яўляецца Рыма-каталікамі. Каталіцтва было прызнана афіцыйнай рэлігіяй Італіі па Латэранскаму каншахту, паміж Ватыканам і Італіяй 11 лютага 1929 года і гэты легальны статус быў адменены толькі ў 1984 годзе. Пратэстанты жывуць невялікімі абшчынамі і складаюць прыкладна каля 180.000 чалавек, колькасць яўрэяў складае прыкладна 35.000.

Дэмаграфія

Італія — гэта краіна з аднымі з найбольш высокіх паказчыкаў шчыльнасці насельніцтва ў Еўропе. Найбольш высокая шчыльнасць складае 200 чалавек на 1 км². у Паўночна-Італьянскай раўніне, узбярэжжы Лігурыі, паўночнай Таскане. Прырост насельніцтва ў Італіі мае тэндэнцыі да скарачэння. У 1970 г. прырост склаў 4.4%, а ў 1990 — ужо 0.5% Каля ¾ насельніцтва жывуць у местах. Найбольшым местам Італіі з’яўляецца Рым, Мілан, Неапаль і Турын маюць больш чым 1 млн. мяшчанаў. Іншыя вялікія месты гэта Генуя, Палерма, Балонья, Фларэнцыя, Катанія і Венецыя. Эміграцыя моцна паўплывала на італьянскую папуляцыю. З 1861 па 1965 год 26.5 млн. італьянцаў эмігрыравалі, большая частка ў Злучаныя Штаты, Аргентыну і Бразілію і толькі 6 млн. вярнулісь. Пасля Другой Сусветнай вайны, мноства з’язджала на працу ў іншыя еўрапейскія краіны, галоўным чынам у заходнюю Германію і Швейцарыю і толькі 25% вярнулісь. З 80-х гг. эміграцыя спынілась і Італія сама пачала прымаць эмігрантаў, галоўным чынам з Паўночнай Афрыцы, Албаніі і Югаславіі, а пасля краху камуністычных рэжымаў Усходняй Еўропе, пачаўся прыток з краін Усходняй Еўропы.

Адукацыя і здароў’е

Італьянская адукацыя вольная і дзеці вучацца з 6 да 14 год. Дзеці паміж 11 і 14 гадамі паступаюць у сярэднюю школу, якая з’яўляецца градуіраванай і могуць скончыць яе ў класічнай навуковай школе, школе трэніроўкі выкладчыкаў, альбо разнастайныя тэхнічныя школы, дзе рыхтуюць студэнтаў для якой-небудзь прафесіі. Толькі невялічкая частка вучняў ідзе вучыцца ў універсітэты. Галоўныя ўніверсітэты Італіі знаходзяцца ў Рыме, Неапалі, Мілане, Балонье, Турыне і Палермо. Італьянская адукацыя здзейсніла вялікі прагрэсс у ХХ ст. У 1930 гг. толькі 20% насельніцтва ведалі грамату. Сёння безграматнасць цалкам зліквідавана на поўначы краіны, але на поўдні адукацыйная сістэма працягвае пакутаваць ад недахопу фінансавання і недахопаў самой сістэмы і не гледзячы на прадпрымаемыя ўрадам крокі, адукацыйная сістэма ўсё яшчэ моцна залежыць ад кожнага асобнага рэгіёна. Сістэма аховы здароў’я ў Італіі платная, але якасць аказваемай медыцынскай дапамогі зноў залежыць ад рэгіёнаў. Мноства шпіталяў трымаюць разнастайныя Каталіцкія Ордэны. Узровень смяротнасці пайшоў уніз пачынаючы з 70-х гг. і зараз ён амаль дасягнуў сярэднееўрапейскага ўзроўня.

Узброеныя сiлы

Альпiйскiя жаўнеры падчас баявой апэрацыi
Альпiйскiя жаўнеры падчас баявой апэрацыi

Культурныя інстытуты

Акадэміі моцна паўплывалі на інтэлектуальнае жыццё ў Італіі. Адной з найзначнейшых застаёцца Акадэмія дэі Лінцэі, заснаваная ў 1603 годзе ў Рыме. Нацыянальная Акадэмія Святога Лукі па мастацтвам, заснаваная ў ХІV ст. Фларэнтыйская Акадэмія Нацыонале дэлла Круска (1582) навучае псіхалогіі, лексікаграфіі і граматыцы. Нацыянаяльная Акадэмія Святой Чічіліі па музыке, заснавана ў Рыме ў 1566 г.. Галоўным інстытутам па матэматыцы, фізіцы і натуральным навукам, з’яўляецца Нацыянальны Даследчы Камітэт Італіі, заснаваны ў 1923 годзе. Галоўнай бібліятэкай з’яўляецца Нацыянальная Цэнтральная Бібліятэка, заснаваная ў 1747 г. у Фларэнцыі, фонд якой складаецца з 4 млн. кнігаў. Рымская Віктора Імануіла ІІ Нацыянальная Цэнтральная бібліятэка з 2.8 млн. дакументаў і Цэнтральны Дзяржаўны архіў са 120.000 дакументаў. Большасць музеяў і галерэяў мастацтва знаходзіцца ў вялікіх местах. Найбольш знакамітымі з’яўляюцца Палац Піцці, Уфіццы, і Нацыянальны Музей у Фларэнцыі. Таксама знакамітыя Галерэя Баргезе, Вілла Джулія, Капіталійскі Музей, і Нацыянальная Галерэя сучаснага мастацтва ў Рыме; Акадэмія ў Венецыі. “Універсіта Італьяна пер Страньері”, пабудаваны ў 1925 г. у Перуджыі выкладае курсы па гісторыі Італіі, італьянскай культуры і італьянскую мову для іншаземных студэнтаў.


Эканоміка

Мадэрная прамысловасць з’явілася ў Італіі на 100 гадоў пазней, чым ва ўсіх частках Заходняй Еўропы і пачалася яна на поўначы краіны, спецыялізуючыся на апроцоўцы срэбра і жалеза, будаўніцтве караблёў, інжынерыі і вырабе сукна. На астатняй частцы Італіі індустрыялізацыя пачалася толькі ў 1950-х гг. Італія працягвае захоўваць вялізную розніцу ў развіцці паміж Поўначчу і Поўднем краіны. У мэтах скарачэння розніцы, урадам Італіі быў створаны Фонд Дапамогі Поўдню, які выконвае праграмы па спецыяльным фінансавым інвестыцыям, з мэтай скарачэння розніцы паміж Поўднем і Поўначчу. Гэтая праграма выконваецца за кошт падаткаплацельшчыкаў Поўначы, што выклікала іх вялізарную незадаволенасць і пашырэнне на Поўначы антыпаўднёвых тэндэнцыяў (гл. артыкул Тероне), і знайшло адбітак у праграме вультраправай партыі Ліга Поўначы (Lega di Nord), якая выступае за адзяленне поўначы ад поўдня і стварэнні на поўначы новай дзяржавы – Паданія.

Энэргія

Нафта з’яўляецца галоўным палівам і на 84% яна імпартнае. Каля 80% усёй энэргетыкі вырабляецца на цеплавых электрычных станцыях, рэштэ вырабляецца на гідраэлектрастанцыях. У апошні час, урад Італіі распрацаваў шэраг праграмаў па зніжэнню забруджвання экалогіі і пераходзіць на “чыстую” энэргію – сонечныя і ветраныя станцыі.

Сельская гаспадарка

У Італіі 9% працоўнай сілы выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарке і яна вырабляе прыкладна 4.3% усяго нацыянальнага прадукта. У апошні час значную ролю ў сельскай гаспадарцы адыгрываюць працоўныя з Усходняй Еўропы – у асноўным румыны і украінцы.

Рыболоўства

Мноства невялічкіх рыбных партоў расцягаецца па усім узбрэжжы Італіі, але яны не забяспечваюць усіх патрэбаў нацыі ў рыбе. Мноства рыбных флатоў працуе ў Атлантычным акіяне.

Урад

На рэферэндуме 2 ліпеня 1946 года, італьянцы адмовіліся ад манархіі і Італія стала рэспублікай. Канстытуцыя Італьянскай рэспублікі прымаліся з 22 снежня 1947 года і канчаткова была прынята 1 студзеня 1948 года. Згодна Канстытуцыі, заканадаўчая ўлада падпарадкавана 630 сябрам парламенту і 315 сябрам сената. Прэзідэнт рэспублікі абіраецца на 7-мі гадовы тэрмін шляхам галасавання на чарговай сэсіі парламенту і трох дэлегатаў ад розных рэгіёнаў краіны. Выканаўчая ўлада падпарадкоўваецца кабінету міністраў, які фармаваўся з партый парламента, на чале з прэм’ер-міністрам, які фармалёва падпарадкоўваецца прэзідэнту краіны. У 20 рэгіёнах краіны абіраецца свой урад, які выконвае ўладу на мясцовым узроўні. Пяць рэгіёнаў – Фрыўлі-Венецыя Джулія, Сардынія, Сыцылія, Трэнціна-Альта Адзіджэ і Валле д’Аоста маюць спецыяльны аўтаномны статус згодна з Канстытуцыяў.

Асноўнымі палітычнымі партыямі ў Італіі з’яўляюцца Хрысціянская Дэмакратычная партыя Італіі, якая была створана ў 1945 годзе. Іншымі значнымі партыямі з’яўляюцца Дэмакратычная партыя Левых (альбо Камуністыя за рэформы) і Сацыялістая партыя. Значную папулярнасць на поўначы набыла вультраправая партыя Ліга Поўначы. Маленькімі партыямі ў Італіі з’яўляюцца Сацыяльная Дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя, Ліберальная партыя, і неа-фашыстая Італьянскі Сацыяльны Рух.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.


Giant Panda

Mercedes Car
James Bond Guide
This site monitored by SitePinger.net