|
ІУДАІЗМ, найбольш ранняя монатэістычная рэлігія, узнікла ў I тыс. да н.э. у Палестыне. Распаўсюджаная ў асноўным сярод яўрэяў. Вернікі вераць у Яхвэ (адзінага бога, творцу і ўладара сусвету), неўміручасць душы, замагільнае жыццё, будучы прыход месіі, богаабранасць яўрэйскага народу (ідэя «запавету», саюза, дамовы народа з Богам, у якім народ выступае як носьбіт чароўнага адкрыцця). Канон святых кніг уключае Тору («Пяцікніжжа Майсея»), кнігі прарокаў і г.зв. Пісанні. Розныя тлумачэнні і каментарыі канону сабраныя ў Талмудзе. У іудаізме распаўсюджаныя містычныя вучэнні (кабала, хасідызм). Каля 18 млн. вернікаў[1], з іх каля 1/3 — у ЗША.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
Mercedes Car
This site monitored by SitePinger.net