|
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый (ААН, United Nations) — міжнародная арганізацыя, створаная для падтрымання і ўмацаванні міжнароднага міру і бяспекі, развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Асновы яе дзейнасці і структура распрацоўваліся ў гады Другой сусветнай вайны кіруючымі ўдзельнікамі антыгітлераўскай кааліцыі.
Гісторыя ААН
Стварэнне Арганізацыі Аб'яднаных Нацый стала магчымым у выніку аб'яднання высілкаў дзяржаў у дужанні з фашызмам у перыяд Другой сусветнай вайны.
Папярэднікам ААН была створаная пасля Першай сусветнай вайны Ліга Нацый, якая хоць і абвясціла сваімі мэтамі ў адпаведнасці з Версальскай дамовай «развіццё супрацоўніцтва паміж народамі і забеспячэнне міру і бяспекі», але так і не стала эфектыўнай прыладай у іх ажыццяўленні і не змагла перашкодзіць развязванню Другой сусветнай вайны.
Назва «Аб'яднаныя Нацыі» было прапанавана прэзідэнтам ЗША Франклінам Д. Рузвельтам і ўпершыню выкарыстана ў Дэкларацыі Аб'яднаных Нацый, падпісанай 1 студзеня 1942 года, у адпаведнасці з якой прадстаўнікі 26 дзяржаў абавязаліся ад імя сваіх урадаў працягваць сумеснае дужанне супраць краін фашысцкага блоку.
Канчатковы тэкст Статуту ААН быў прыняты на канферэнцыі ў Сан-Францыска, якая праходзіла з красавіка па чэрвень 1945 года, і падпісанай 26 чэрвеня 1945 прадстаўнікамі 50 дзяржаў, уступіў у сілу 24 кастрычніка 1945. Дата ўступа Статуту ў сілу адзначаецца як Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
На мапе сінім колерам паказанныя члены ААН , шэрым колерам паказанныя дзяржаўныя утварэнні, краіны, мацерыкі, якія па розным прычынам не ўваходзяць у ААН гэта: Антарктыда, Тайвань, Косава, Заходняя Сахара.
У цяперашні час членамі ААН з'яўляюцца 192 дзяржавы.
Кантроль над зброяй і раззбраенне
Міратворства
Гуманітарная дапамога
Правы чалавека
Сыстэма ААН
Міжнародныя канфэрэнцыі
Фінансаванне
Камунікацыя
Дасягненні ААН
Крытыка ААН
Рэфармаванне ААН
Міжнародныя гады
Гэта толькі накід артыкула, калі ласка дапамажыце Вікіпедыі, пашырыўшы яго.
|