|
Акіянія – частка свету, самая вялікая сукупнасць астравоў (каля 10 тыс.) у цэнтральнай і паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, паміж Аўстраліяй і Малайскім архіпелагам на захадзе і вялікімі акіянскімі прасторамі на поўначы, усходзе і поўдні. Геаграфічнае становішчаАкіянія размешчана паміж субтрапічнымі шыротамі Паўночнага паўшар'я і ўмеранымі Паўднёвага. Плошча 1,26 млн. км². Найбольшыя астравы: Новая Гвінея, Паўночны востраў (Новая Зеландыя), Паўднёвы востраў (Новая Зеландыя). Гэтыя 3 астравы складаюць каля 80% агульнай плошчы Акіяніі. Пры падзеле сушы на часткі свету Акіянію звычайна аб'ядноўваюць з Аўстраліяй, часам выдзяляюць як асобную частку свету. Паводле асаблівасцей прыродных умоў і насельніцтва ў Акіяніі выдзяляюцца рэгіёны: Меланезія, Мікранезія, Палінезія, Новая Зеландыя. Прыродныя ўмовыУ Акіяніі ёсць астравы мацерыковага паходжання (Новая Гвінея, Новая Каледонія, Фіджы), гарыстыя вулканічныя (востраў Бугенвіль, Гавайскія астравы і інш.), нізінныя каралавыя (Маршалавы астравы, Науру і інш.). Найбольш высокі пункт Акіяніі – гара Джая на Новай Гвінеі, 5029 м. Гарыстыя астравы Акіяніі размешчаны ў межах астраўных дуг геасінклінальнай вобласці заходняй ускраіны Ціхага акіяна. У цэнтральнай частцы акіяна знаходзяцца найвышэйшыя вулканы, якія ўтвараюць некаторыя з астравоў. Вулканы Маўна-Кеа і Маўна-Лоа на Гавайях дасягаюць вышыні больш за 4000 м. Актыўны вулканізм і ў Новай Зеландыі. Сярод карысных выкапняў у Акіяніі вядомы нікель і жалезныя руды (Новая Каледонія), фасфарыты (Науру), нафта (Новая Гвінея), золата (Новая Гвінея, Фіджы), вугаль (Новая Зеландыя), медзь (Бугенвіль, Новая Каледонія) і інш. Клімат рэгіёна акіянскі, вільготны, пераважна субэкватарыяльны і экавтарыяльны, на поўдні субтрапічны і ўмераны. У экватарыяльным поясе сярэдняя тэмпература на працягу ўсяго года складае 26-28 ºС, а на крайнім поўдні тэмпература змяняецца ад 16 ºС у лютым да 5 ºС у жніўні. Ападкаў выпадае ад 1000 мм у год на ўсходзе да 3000-4000 мм і больш на захадзе. Асабліва шмат ападкаў на наветраных схілах гарыстых астравоў, напрыклад на Гавайскіх астравах да 14000 мм. У цэнтральнай Акіяніі і на захадзе частыя тайфуны. Рэкі на астравах кароткія, мнагаводныя пераважна на буйных астравах. На Паўднёвым востраве Новай Зеландыі ёсць ледавікі. Для глебавага покрыва астравoў Акіяніі характэрны чырваназёмы і латэрыты, у раёнах сезонных дажджоў распаўсюджаны чырвона-бурыя глебы, у вільготных раёнах балотныя і забалочаныя. На наветраных схілах гарыстых астравоў пераважаюць вечназялёныя вільготныя трапічныя лясы, на падветраных – ксерафітныя лясы, хмызняковыя фармацыі. Трапляецца расліннасць тыпу саванаў. На нізінных каралавых астравах сустракаюцца зараснікі хмызняку, участкі лясоў, гаі какосавых пальм, хлебнага дрэва і інш. Асноўныя культурныя расліны: сагавая і какосавая пальмы, манга, цукровы трыснёг і інш. У фаўне Акіяніі сустракаюцца аўстралійскія віды (яхідна, сумчатыя) і азіяцкія віды (дзік і інш.). Млекакормячых мала, затое мноства насякомых, каля 650 відаў птушак. Шмат эндэмікаў. Палітычная картаУ Акіяніі размешчаны дзяржавы: Вануату, Заходняе Самоа, Кірыбаці, Маршалавы Астравы, Мікранезія, Науру, Новая Зеландыя, Палау, Папуа - Новая Гвінея, Саламонаы Астравы, Тонга, Тувалу, Фіджы. Да Акіяніі належаць часткова тэрыторыі ў складзе Інданезіі і ЗША (штат Гавайі). Залежныя тэрыторыі і ўладанні іншых краін: Новая Каледонія, Гуам, Паўночныя Марыянскія астравы, Таіці, астравы Кука, Усходняе Самоа і інш.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
Mercedes Car
This site monitored by SitePinger.net