Алгарытм

del.icio.us del.icio.us
Digg Digg
Furl Furl
Reddit Reddit
Rojo Rojo
Add to OnlyWire

Алгары́тм - паслядоўнасць строгіх каманд, паводле якіх выконваюцца аперацыі, якія дазваляюць вырашаць лагічныя ці матэматычныя задачы. У больш шырокім сэнсе - пэўная паслядоўнасць дзеянняў.

Слова алгарытм паходзіць ад імя арабскага навукоўца Аль-Харэзмі. Ягоная "Кніга пра складанне і адыманне" была перакладзеная на латынь як Algoritmi de numero Indorum ("Алгарытмі пра індыйскае лічэнне"), адкуль і з'явілася слова.

Адным з самых вядомых і яскравых прыкладаў алгарытма з'яўляецца Алгарытм Еўкліда па знаходжанні найбольшага агульнага дзельніка 2-х цэлых лікаў.

Уласцівасці алгарытма

  • Дыскрэтнасць - каманды ці дзеянні выкладзены ў пэўнай паслядоўнасці. Выканаўшы адно дзеянне, адбываецца пераход да наступнага;
  • Дэтэрмінаванасць - выканаўшы пэўную каманду, становіцца ясна, што рабіць далей;
  • Элементарнасць каманд - каманды з'яўляюцца нескладанымі, проста і коратка апісваюцца і проста выконваюцца;
  • Масавасць - алгарытм можна выкарыстоўваць для вырашэння пэўнай групы задач.


Глядзі таксама

Тэорыя алгарытмаў

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.


Giant Panda

Mercedes Car
James Bond Guide
This site monitored by SitePinger.net