|
Article on other languages:
|
Андора (па-каталонску: Principat d'Andorra, па-француску: Principauté d'Andorre, па-іспанску: Principado de Andorra) - краіна ў Заходняй Еўропе. Мяжуе з Францыяй і Іспаніяй.
ГісторыяСтаражытная гісторыя і сярэднявеччаСамыя раннія археалагічныя знаходкі, якія сведчаць аб існаванні чалавека у Андоры, датуюцца часам першага ледніковага перыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сведчаць аб засяленні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавай эры. Іншыя археалагічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына Ordino, пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс La Roca de les Bruixes. Першыя згадкі пра насельнікаў далін ўпершыню з'явіліся ў тэксце грэцкага гісторыка Палібіюса ў (2 стагаддзе да нашай эры). Палібіюс апісаў пераправу Ганібала праз Пірынэі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў. Палітычная структураАндора — «парламенцкае княства». У адпаведнасці з традыцыяй, якая сыходзіць каранямі ў Парэаж, Суправіцелямі, гэта значыць главамі дзяржавы з'яўляюцца Прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Сеа-дэ-Уржэль, Іспанія). Таму краіну нельга назваць паўнавартаснай манархіяй, гэта хутчэй даніна традыцыі. Адміністрацыйнае дзяленнеАндора у адміністрацыйным стаўленні падзеленая на 7 парокій (катал.: parroquies):
Эканоміка80 % ВУП краіны дае турыстычная галіна. Андору штогод наведваюць да 9 млн. турыстаў. Дзяржава прымае мінімальны ўдзел у кіраванні эканомікай, і дзель прадпрымальніцтва дзейнічае амаль без абмежаванняў. Вялікую ролю ў эканоміцы гуляе банкаўскі сектар, які карыстаецца існымі ў краіне падатковымі палёгкамі. Развіццё сельскай гаспадаркі ў Андоры абмежавана тым, што толькі 2 % земляў прыдатныя для апрацоўкі. У гэтай галіне занята меней 1 % насельніцтва. Выгадоўваецца бульба і тытунь, у невялікай колькасці — ячмень і жыта. Маюцца запасы жалезных руд, свінцу, гідраэнергетычных рэсурсаў, мінеральнай вады і лясоў. НасельніцтваНасельніцтва Андоры складае парадку 69 тысяч чалавек. Насельніцтва сталіцы — каля 21 тысячы чалавек. КультураСпасылкіКраіны Еўропы
Албанія | Андора | Аўстрыя | Беларусь | Балгарыя | Бельгія | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Малдавія | Мальта | Манака | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Расія | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія
Краіны, якія ў вызначэнні ААН не з'яўляюцца еўрапейскімі: Азербайджан | Арменія | Грузія | Кіпр | Турцыя
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
Mercedes Car
This site monitored by SitePinger.net