|
Аперацы́йная сістэ́ма (АС) - камп'ютэрная праграма, якая кіруе апаратнымі і праграмнымі рэсурсамі камп'ютэра. Галоўны складнік сістэмнага праграмнага забеспячэння. Выконвае найпрасцейшыя заданні, напр., кіруе выкарыстаннем памяці, выконвае праграмныя інструкцыі згодна з пэўнай сістэмай прыярытэтаў, кіруе прыстасаваннямі ўводу/вываду, забяспечвае праграмы карыстальніка магчымасцю выкарыстання сеткавых пратаколаў, дае дастасоўным праграмам просты інтэрфейс работы з файламі і інш.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
Mercedes Car
This site monitored by SitePinger.net