Аргенціна

Article on other languages:

del.icio.us del.icio.us
Digg Digg
Furl Furl
Reddit Reddit
Rojo Rojo
Add to OnlyWire

Рэспубліка Аргентына

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: "En Unión y Libertad"

геаграфічнае месцазнаходжанне
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: Іспанская
сталіца: Буэнас-Айрэс
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: 2,780,400 км²
насельніцтва: 40 302 000 2007
шчыльнасць насельніцтва: 14 жых./км²
грашовая адзінка: Аргентынскі песа
часавы пояс:
гімн: "Himno Nacional Argentino"
нумарныя знакі аўтамабіляў: RA
дамен у Інтэрнеце: .ar
міжнародны тэлефонны код: +54
карта

Рэспу́бліка Аргенці́на, Аргенці́на,(па-іспанску: Republika Argentina Аўдыё праслухаць?) — краіна ў Паўднёвай Амерыцы. На поўначы мяжуе з Парагваем і Балівіяй на паўночным ўсходзе — з Бразіліяй і Уругваем, на захадзе — з Чылі. З поўдня краіна амываецца пралівам Дрэйка. Аргенціна прэтэндуе на Фальклендзкія востравы, а таксама на частку Арктыкі. Назва паходзіць ад лацінскага argentum (серабро), якім індзейцы ўзнаградзілі тых, хто застаўся жывым пасля караблякрушэння з экспедыцыі Хуана Дыаса дэ Соліса. Аргенціна з'яўляецца членам гаспадарчай арганізацыі Меркосур.

Змест

Гісторыя

Перад тым, як сюды прыбылі еўрапецы ў 1516 годзе, тэрыторыі сучаснай Аргенціны былі заселеныя індзейцамі. У 1536 годзе быў закладзены Буэнас-Айрэс. З 1776 году гэтыя землі былі ў складзе віцэ-каралеўства Перу.

Геаграфія

Аргенціна з поўначы на поўдзень мае 3700 км, з усходу на захад 1400 у найшырэйшым месцы. Цэнтральная і паўднёва-заходняя частка Аргенціны — гэта нізіна і выпалены стэп Пампа, які мяжуе з багатым нафтай пласкаўзвышшам Патагонія. Далей на поўдзень знаходзіцца субпалярная Вогненная Зямля. Заходняя частка краіны — гэта прадузгор'е, а таксама пачатак Андаў з найвышэйшым шчытом Паўднёвай Амерыкі пікам Аканкагуа. Цэнтральная частка — гэта пагор'е Куё. На поўначы ёсць субтрапікальныя раўніны Гран Чако. На паўднёвым захадзе знаходзіцца Месапатамія.

Агульная даўжыня мяжы 14 644 км. З іх — узбярэжжа 4989 км. Даўжыня межаў з суседнімі краінамі:

Найвышэйшым пунктам Аргенціны з'яўляецца пік Аканкагуа — 6962 м н.у.м.

Найдаўжэшай ракой Аргенціны з'яўляецца Парана.

Эканоміка

У 1890-1930 гадах Аргенціна належала да адной з дзесяці найбагацейшых краінаў свету. Разьвіццё краіны падтрымлівалася, у асноўным, брытанскім капіталам і тычылася сельскай гаспадаркі ды інфраструктуры. Насельніцтва краіны расло на 4% штогод. Даходы раслі яшчэ хучэй. На пераломе 20-30-х гадоў у Аргенціне, як і ў іншых краінах свету, пачаўся эканамічны крызыс. Падчас крызысу ў Аргенціну прыйшоўся дадатковы наплыў эмігрантаў. Гэта прывяло да таго, што Аргенціне цяжэй за іншыя краіны было вярнуцца да ранейшага ўзроўню даходаў на жыхара. У той час эканамічны лібералізм змяніўся палітыкай інтэрвенцыянізму і пратэкцыянізму. У 50-х гадах тагачасны прэзідент Хуан Дамінга Перон вырашыў ператварыць Аргенціну ў сацыялістычную дзяржаву па ўзорах заходніх краінаў. На жаль, сацыяльныя праграмы вымагалі вельмі шмат грошай і ўжо ў другой палове 50-ых, калі Перона скінулі з пасады прэзідэнта, пачаліся гады вострай эканоміі. З крызісам, які выклікалі сацыяльныя рэформы, здолелі справіцца ў 60-ых годах ХХ стадоддзя, якія былі адзначыныя найбольш нізкай інфляцыяй. Але ўжо праз 10 гадоў Аргенціну, як і ўвесь капіталістычны свет, ахапіў чарговы эканамічны крызыс, рост СУПа быў невялікі, а інфляцыі наадварот. Каб справіцца з крызісам, Аргенціна набрала шмат крэдытаў у іншых краінаў, і гэта павялічала запазычанасць краіны, што разам з нестабільнай палітычнай сітуацыяй толькі пагоршыла стан краіны. У 80-ых гадах эканамічны крызіс перарос у катастрофу, некалькі дэфолтаў запар, гіперынфляцыя, а таксама спад вытворчасці. Каб перамагчы крызіс, пачынаюцца эканамічныя рэформы, у якія уваходзіць прыватызацыя і лібералізацыя замежнага гандлю. Гэта абумовіла рост СУПа ў 1991-1998 гадах каля 6%, што было блізкім да тагачаснага ўзросту СУП Чылі. Інфляцыя спала з 4000% у год, да 1-2%. Але вялікая запазычанасць перад іншаземнымі крэдыторамі, а таксама спад СУП у 1999 і 2000 гадах выклікалі чарговы эканамічны крызіс. Гвалтоўна ўзросла безпрацоўе. Чарговы прэзідэнт Нестар Крыхнер распачаў новыя эканамічныя рэформы. Увёў абмежаваны эканамічны кантроль, але зрабіць нацыяналізацыю не наважыўся. Эфектам такой палітыкі быў рост СУПа ў 2003-2007 гадах 7-11% штогод.

Дэмаграфія

Найвялікія агламерацыі
Месца Галоўны горад Правінцыя Насельніцтва (тыс.) Рэгіён
1 горад Буэнас-Айрэс (горад i правінцыя) 19 251 Пампа
2 Кордоба Кордаба 1 513 Пампа
3 горад Покапіо Санта-Фе 1 295 Пампа
4 Мендоза Мендоза 1 009 Куё
5 горад Ла-Плата Буэнас-Айрэс 858 Пампа
6 Сан-Мігел де Тукуман  Тукуман 833 Паўднёвы-Захад
7 Мар-дел-Плата Буэнас-Айрэс 700 Пампа
8 Сальта Сальта 531 Паўднёвы-Захад
9 Санта-Фе Санта-Фе 524 Пампа
10 Сан-Хуан Сан-Хуан 456 Куё
11 Резістенцыя Чако 400 Гран-Чако
12 Неўкен Неўкен 392 Патагонія
13 Сантьяго-дел-Эстэро Сантьяго-дел-Эстэро 389 Гран-Чако
14 Каррентес Каррентес 332 Месапатамія
15 Бая-Бланка Буэнас-Айрэс 310 Пампа

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.


Giant Panda

Mercedes Car
James Bond Guide
This site monitored by SitePinger.net