Афрыкаанс

Article on other languages:

del.icio.us del.icio.us
Digg Digg
Furl Furl
Reddit Reddit
Rojo Rojo
Add to OnlyWire

Афрыкаанс — мова заходнегерманскай групы індаеўрапейскай сям'і моў. У выніку цеснага кантакту з няроднасным моўным асяроддзем, а таксама пад уплывам незвычайных прыродных умоў і новых сацыяльных адносін, афрыкаанс набыла некаторыя асаблівасці, дзякуючы якім яе можна лічыць у пэўнай меры афрыканскай мовай.

Афрыкаанс з'яўляецца адной з адзінаццаці афіцыйных моў ПАР, таксама шырока распаўсюджана ў Намібіі.

Гісторыя

Афрыкаанс пачала фармавацца на Каапскім паўвостраве, калі ў 1652 г. тут з'явілася першае сталае галандскае селішча. Яно было заснавана для забеспячэння прэснай вадой і правіянтам караблёў Галандскай Ост-Індскай Кампаніі, якія накіроўваліся ў Паўднёваўсходнюю Азію. Акрамя выхадцаў з розных правінцый Нідэрландаў, якія складалі прыблізна палову ад агульнага ліку каланістаў, насельніцтва пасёлка было прадстаўлена немцамі, фламандцамі, аўстрыйцамі, англічанамі, партугальцамі і інш. Напрыканцы 17 стагоддзя сюды перасялілася пэўная колькасць французскіх гугенотаў.

Белыя пасяленцы павінны былі дзяліць тэрыторыю разам з мясцовым насельніцтвам: готэнтотамі і бушменамі. Праз некалькі гадоў значная колькасць мясцовых жыхароў ужо працавала ў каланістаў у якасці перакладчыкаў і сельскагаспадарчых рабочых, адначасна асвойваючы звычаі і мову белых, і на пэўным сацыяльным узроўні станавіліся часткай еўрапейскай абшчыны. Кампанія была зацікаўленая ў менаваму гандлю з готэнтотамі, і таму мясцовай адміністрацыі было забаронена звяртаць іх у рабства. Па гэтай прычыне на Каап пачалі завозіць рабоў з Анголы і Гвінеі, а затым з Мадагаскара і з Нідэрландскай Індыі.

Нягледзячы на шматнацыянальны склад насельніцтва, і вялікую дзель немцаў і французаў у ім, змешвання моў не адбывалася, бо, у адпаведнасці з цвёрдай моўнай палітыкай Кампаніі, нідэрландская мова прызнавалася адзінай мовай адукацыі, царквы, судаводства і афіцыйных дакументаў. Аднак гутарковая мова сталага насельніцтва калоніі ўжо на ранніх этапах існавання селішча стала праяўляць значныя адрозненні ад нідэрландскай.

У пачатку 19 стагоддзя Каапская калонія была канчаткова далучаная да Брытанскай імперыі. Англічане імкнуліся правесці поўную асіміляцыю каланістаў шляхам навязвання англійскай культуры і мовы. Дадзеная палітыка вылілася ў масавае перасяленне бураў у глыб краіны, дзе яны заснавалі рэспублікі Трансвааль і Памяранцавую. Афіцыйнай мовай у іх была абвешчана нідэрландская. Барацьба супраць брытанскага панавання стымулявала рост нацыянальнай самасвядомасці бураў і сцвярджэнне ідэі аб самабытнасці іх мовы і культуры.


Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.


Giant Panda

Mercedes Car
James Bond Guide
This site monitored by SitePinger.net