|
Уласнае даследванне (УД) - гэта тэрмін, які выкарыстоўваецца ў Вікіпедыі, каб пазначыць неапублікаваныя факты, аргументы, канцэпцыі, сцверджанні ці тэорыі. Гэта таксама датычыцца любых неапублікаваных аналізаў ці сінтэзу апублікаваных, які вядзе да ўзнікнення новага пункту гледжання, ці, словамі аднаго з заснавальнікаў Вікіпедыі Джымі Уэйлса, раўназначна "новаму расповеду ці гістарычнай інтэрпрэтацыі". Вікіпедыя - гэта не месца для ўласных даследаванняў. Цытаванне крыніц і забарона ўласных даследаванняў складана звязаныя паміж сабой: ёсць толькі адзін шлях, каб паказаць, што вы не дэманструеце ўласнае даследаванне - цытаванне аўтарытэтнай крыніцы, якая змяшчае інфармацыю, непасрэдна звязаную з тэмай артыкула, і цвёрда трымацца таго, што гэтая крыніца кажа. Вікіпедыя:Не ўласным даследаванням (НУД ці NOR) - гэта адна з трох палітык, якія датычацца зместу. Астатнія: Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання (НПГ ці NPOV) і Вікіпедыя:Спраўджальнасць (С ці V). Разам палітыкі вызначаюць тып і якасць матэрыялу, які можа быць у артыкулах. У сувязі з тым, што палітыкі дапаўняюць адна адну, яны не могуць разглядацца і тлумачыцца паасобку, і аўтары Вікіпедыі мусяць азнаёміцца з усімі трыма.
Што выключаецца?Найгалоўнейшая прычына стварэння палітыкі "Не ўласным даследаванням" - не даць людзям з уласнымі тэорыямі выкарыстоўваць Вікіпедыю для прыцягнення ўвагі да сваіх ідэй. [1] Уласнае даследаванне ўключае ў сябе асабістыя погляды чалавека, які рэдагуе, палітычныя погляды, а таксама любыя неапублікаваныя даследаванні ці сінтэз апублікаваных, які вядзе да ўзнікнення новага пункту гледжання. Любыя факты, пункты гледжання, інтэрпрэтацыі, азначэнні і аргументы, размешчаныя ў Вікіпедыі, павінны быць напісаныя паводле аўтарытэтнай крыніцы, якая датычыцца тэмы артыкула. Рэдагаванне лічыцца ўласным даследаваннем, калі яно робіць адно з наступнага:
КрыніцыАўтарытэтныя крыніцыЛюбы матэрыял, які з'яўляецца спрэчным ці выглядае спрэчным, мусіць падмацоўвацца спасылкаміна аўтарытэтныя крыніцы. Матэрыялы, якія лічацца "ўласнымі даследаваннямі", згодна з азначэннем, дадзеным у гэтай палітыцы, - гэта матэрыялы, да якіх нельга знайсці аўтарытэтнай крыніцы. Таму такія матэрыялы лічацца ўласнай думкай вікіпедыста, які іх дадаў. Адзіны шлях даказаць, што твая праца не з'яўляецца арыгінальным даследаваннем, - прадэманстраваць аўтарытэтную крыніцу, у якой выказваюцца тыя самыя думкі ці ўжываюцца тыя самыя аргументы, як і ў Вас. Тут няма дакладнага азначэння для слова "аўтарытэтны", але большасць з вас добра разумее значэнне гэтага слова. Наогул, найбольш аўтарытэтнымі крыніцамі з'яўляюцца кнігі і часопісы, надрукаваныя ва універсітэтах, асноўныя газеты, часопісы, надрукаваныя вядомымі выдавецтвамі. Як правіла, чым больш людзей занятыя праверкай фактаў, аналізам інфармацыі, вывучэннем запісаў, тым больш крыніца аўтарытэтная. Матэрыял, выдадзены самастойна на паперы ці ў сеціве, звычайна не лічыцца аўтарытэтным, але глядзіце выключэнні ў Вікіпедыя:Спраўджальнасць. Першасныя, другасныя і трэція крыніцы
Уласнае даследаванне, якое стварае першасную крыніцу, забаронена. Аднак, даследаванне, якое ўключае збор і арганізацыю інфармацыі з існуючых першасных і/ці другасных крыніц, канечне, толькі вітаецца. Усе артыкулы ў Вікіпедыі павінны абапірацца на інфармацыю, сабраную з выдадзеных першасных і другасных крыніц. Гэта не "ўласнае даследаванне"; гэта "даследаванне, заснаванае на крыніцах", і гэта аснова напісання энцыклапедыі. Нягледзячы на тое, што большасць артыкулаў абапіраецца на другасныя крыніцы, ёсць рэдкія выпадкі, калі яны могуць цалкам засноўвацца на першасных крыніцах (як, напрыклад, бягучыя падзеі ці спіс прававых актаў). Артыкул ці частка артыкула, якая абапіраецца на першасную крыніцу, мусіць (1) толькі рабіць апісанне тэзіса ці тэмы, дакладнасць якога лёгка спраўджваецца любым разумным, адукаваным чалавекам без спецыяльных ведаў, і (2) не рабіць аналізу, сінтэзу, інтэрпрэтацыі, тлумачэнняў ці ацэнкі. Удзельнікі, якія абапіраюцца выключна на першасныя крыніцы, мусяць пільна сачыць за выкананнем гэтых дзвюх умоў. Спалучэнне апублікаванага матэрыялу для прасоўвання новай думкіУдзельнікі часта робяць памылку, думаючы, што калі А надрукавана ў аўтарытэтнай крыніцы і Б надрукавана ў аўтарытэтнай крыніцы, то А і Б можна ўжываць разам у артыкуле, каб даказаць сцверджанне В. Аднак гэта з'яўляецца прыкладам спалучэння апублікаванага матэрыялу для прасоўвання новай думкі і трактуецца як уласнае даследаванне. [2] "А і Б, адсюль В" дазваляецца толькі, калі аўтарытэтная крыніца надрукавала гэты аргумент у дачыненні да тэмы артыкула. Цытаванне сябеГэтая палітыка не забараняе карыстальнікам са спецыяльнымі ведамі дадаваць свае веды ў Вікіпедыю, але забараняе выкладанне іх асабістых ведаў без цытавання крыніц. Калі адзін з аўтараў выдаў вынікі свайго даследавання ў аўтарытэтным выдавецтве, то ён можа цытаваць гэтую крыніцу, пакуль піша ад трэцяй асобы і прытрымліваецца палітыкі НПГ. Глядзі таксама пазіцыю па вырашэнні канфліктаў Вікіпедыі. Уласныя выявыМалюнкаў датычыцца мноства выключэнняў з гэтай палітыкі: стварэнне фатаздымкаў і малюнкаў удзельнікамі і выкладанне іх пад ліцэнзіяй GFDL ці іншай свабоднай ліцэнзіяй для ўпрыгожвання артыкулаў вітаецца. Гэта звязана з тым, што звычайна малюнкі не дэманструюць неапублікаваныя ідэі ці аргументы і не супрацьстаяць асноўнай ідэі палітыкі НУД. Таксама з-за закона пра аўтарскія правы ў шматлікіх краінах і іх адносінах да стварэння свабоднай энцыклапедыі, існуе даволі мала малюнкаў, дазволеных для публікацыі, якія мы можам узяць і выкарыстаць. Малюнкі ўдзельнікаў Вікіпедыі запаўняюць гэты прабел. Недахоп дазволу выкарыстання ўласных фатаздымкаў - магчымасць карыстальнікаў займацца мантажом і маніпуляцыямі з фатаграфіямі, каб сказіць факты ці пункты гледжання, паказаныя на малюнку. Выявы, над якімі праводзіліся такія маніпуляцыі, павінны быць адпаведна пазначаныя і перамешчаныя ў Вікіпедыя:Малюнкі для выдалення, калі маніпуляцыя шкодзіць энцыклапедычнай вартасці малюнка. Малюнкі, якія ўтрымліваюць уласныя даследаванні ў любым іншым выглядзе, не дазваляюцца, як, напрыклад, дыяграма атама вадарода з дэманстрацыяй дадатковых часціц, якія вынайшаў стваральнік малюнка. Звязаныя палітыкіСпраўджальнасць(С ці V)Правіла для дадавання ў Вікіпедыю - Спраўджальнасць, а не праўда. Патрабуючы, каб Вікіпедыя ўтрымлівала толькі факты, сцверджанні, тэорыі, ідэі, думкі і аргументы, якія ўжо былі апублікаваныя аўтарытэтнымі крыніцамі, палітыкі "Не ўласным даследаванням" і "Спраўджальнасць" узмацняюць адна адну. Нейтральны пункт гледжання (НПГ ці NPOV)Забарона на публікаванне ўласных даследаванняў абмяжоўвае магчымасць паказваць сваё ўласнае стаўленне да прадмета артыкула. З-за важнасці ўключэння інфармацыі, якую можна спраўдзіць, створанай іншымі людзьмі, гэтая палітыка стымулюе ўключэнне розных пунктаў гледжання ў артыкул. З гэтага вынікае, што палітыка "Не ўласным даследаванням" узмацняе Палітыку НПГ. Амаль заўсёды існуе шмат пунктаў гледжання на пэўную тэму. У некаторых выпадках няма адзінай пазіцыі, тэма дрэнна даследавана і г.д. Ніводзін асобны вікіпедыст не адказвае за перадачу ўсіх пунктаў гледжання ў артыкуле, але пры сумесным напісанні гэтая тэма мусіць разглядацца з розных бакоў, паказвацца, як распаўсюджана гэтая пазіцыя і ці з'яўляецца яна пазіцыяй большасці ці меншасці. Уключэнне пазіцыі, распаўсюджанай толькі сярод вузкай меншасці, можа ўтрымліваць уласныя даследаванні. Джымба Уэйлс, адзін з заснавальнікаў Вікіпедыі, кажа пра гэта:
Іншыя заўвагі
See also
Notes
Глядзі таксама
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
Mercedes Car
This site monitored by SitePinger.net