|
Еўропа (грэч.: Európē ад семіцкага ерэб/ірыб «захад»): адна з частак свету Зямлі. Знаходзіцца ў Паўночным паўшар'і.
Гісторыя даследавання Еўропы
Еўропа, 814.
Геаграфія]] З поўначы Еўропа абмываецца Паўночным Ледавітым акіянам, з захаду - Атлантычным акіянам, з поўдня - Міжземным морам. Мяжа на ўсходзе дакладна не вызначаная, але яе прынята лічыць па ўсходнім схіле Уральскіх гор, Каспійскаму мору, Чорнаму мору і пралівах Дарданэлы і Басфор. Клімат у асноўным умераны (на захадзе - марскі, на ўсходзе - кантынентальны). На поўдні - міжземнаморскі. На паўночных астравах - арктычны і субарктычны. Плошча Еўропы каля 10,4 млн. кв. км. Еўропа - 2-гі з канца па велічыні кантынент Зямлі (менш толькі Аўстралія). Сумарная плошча астравоў - каля 730 тыс. кв. км. Найбуйнейшыя астравы: Каля 1/4 часткі кантынента ўтвараюць паўастравы: Большая частка Еўропы знаходзіцца на раўнінах. Горы займаюць каля 17% плошчы. Сярэдняя вышыня Еўропы – прыблізна 300 м над узроўнем мора. Асноўныя горныя цэпы: Найвышэйшы пункт – гара Манблан (4808 м). ДэмаграфіяНасельніцтва Еўропы складае каля 710 млн. чалавек (3-яе месца ў свеце пасля Азіі і Афрыкі). Гэта каля 11% ад сусветнага насельніцтва. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва - 94 чал/км2. Найменшая шчыльнасць у Ісландыі, Нарвегіі. Найбольшая - у Германіі, Нідэрландах, Бельгіі. Часткі ЕўропыАдзін з традыцыйных умоўных падзелаў Еўропы на часткі (рэгіёны): Заходняя, Цэнтральная, Паўночная, Паўднёвая. Асноўны артыкул: Заходняя Еўропа Да Заходняй Еўропы звычайна адносяць Вялікабрытанію, Ірландыю, Францыю і краіны Бенілюксу (Бельгію, Нідэрланды, Люксембург). Таксама да Заходняй Еўропы могуць далучаць Германію, хоць геаграфічна краіна знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе. Асноўны артыкул: Цэнтральная Еўропа Тэрмін Цэнтральная Еўропа яшчэ не настолькі ўстойлівы, як іншыя. Краіны Цэнтральнай Еўропы могуць адносіць да Заходняй і Усходняй Еўропы. Звычайна да Цэнтральнай Эўропы адносяць Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Швейцарыю, Ліхтэнштэйн, Аўстрыю, Славенію, Германію. Асноўны артыкул: Усходняя Еўропа Звычайна да Усходняй Еўропы адносяць Беларусь, Расію, Малдову, Украіну, Казахстан, Эстонію, Латвію, Літву. Часам да Усходняй Еўропы адносяць Польшчу, а таксама каўказскія краіны (Арменію, Азербайджан, Грузію). Асноўны артыкул: Паўночная Еўропа Да Паўночнай Еўропы адносяцца скандынаўскія краіны ў шырокім сэнсе, такія, як Ісландыя, Данія, Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя. Некаторыя далучаюць Эстонію да Паўночнай Еўропы з-за моцных гістарычных і культурных сувязяў Эстоніі з Швецыяй і Фінляндыяй. Асноўны артыкул: Паўднёвая Еўропа Паўднёвая Еўропа складаецца з краін Іберыйскага п-ва (Андора, Іспанія, Партугалія), Апенінскага п-ва (Італія, Ватыкан, Сан-Марына), Балканскага п-ва (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Македонія, Румынія, Сербія і Чарнагорыя), Манака і Мальты. Могуць быць уключаныя Кіпр (хоць ён геаграфічна знаходзіцца ў Азіі), Турцыя і французская Корсіка. ЭканомікаПалітыкаУ Еўропе знаходзіцца 48 краін:
Краіны Еўропы
Албанія | Андора | Аўстрыя | Беларусь | Балгарыя | Бельгія | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Малдавія | Мальта | Манака | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Расія | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія
Краіны, якія ў вызначэнні ААН не з'яўляюцца еўрапейскімі: Азербайджан | Арменія | Грузія | Кіпр | Турцыя
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
Mercedes Car
This site monitored by SitePinger.net