Лацінская мова

del.icio.us del.icio.us
Digg Digg
Furl Furl
Reddit Reddit
Rojo Rojo
Add to OnlyWire
Увага! Змест наступнага артыкулу патрабуе ўдакладнення арфаграфіі.
Дапамажыце Вікіпедыі, выправіўшы памылкі ў гэтым артыкуле.
Лацінская (Lingua Latina)
Ужываецца ў: Ватыкан
Рэгіён: Апеніны
Колькасць носьбітаў: няма
Класіфікацыя: Індаеўрапейская

 Італійскія
  Лацінская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў: Ватыкане
Рэгулюецца: Рымскай каталіцкай царквой
Код мовы
ISO 639-1 la
ISO 639-2(B) lat
ISO 639-2(T) lat
SIL LTN

ЛАЦІ́НСКАЯ МОВА, лаці́на (па-лацінску: Lingua Latina) — мёртвая мова з індаеўрапейскай групы моваў (італійскай падгрупы), якая зрабіла вялікі ўплыў на многія мовы свету. Афіцыйная мова Ватыкану і каталіцкай царквы. Выкарыстоўваецца ў біялогіі і медыцыне. Алфавіт — лацінскі. Паводле граматычнага ладу — флектыўная.


Змест

Лаціна ў гісторыі

На лаціне размаўляла племя лацінаў у вобласці Лацый (Latium), у заходняй частцы сярэдняй Італіі. Першыя старажытныя пісьмовыя помнікі датуюцца 6-м ст. д.н.э. У канцы 2-га ст. д.н.э. стала дзяржаўнай мовай Рымскай імперыі, у т.л. Брытаніі, Дакіі, дзе, як дзяржаўная мова, уплывала на мясцовыя, кельцкія, іберыйскія, германскія, мовы. У выніку на ўскрайках Рымскай імперыі фармаваліся дыялекты лацінскай мовы (вульгарная лаціна, "latina vulgata"). У сяр. 1 тысячагоддзя з дыялектаў пачалі развівацца раманскія мовы: французская, італьянская, іспанская, румынская і г.д.

У Сярэднявеччы лаціна сталася ў Еўропе міжнароднай мовай навукі, адукацыі, філасофіі і дыпламатыі. На ёй пісалі Ісак Ньютан, Томас Мор, Мікалай Капернік, Мікола Гусоўскі. Яе добра ведалі Францыск Скарына і Сымон Будны. У часы Адраджэння моладзь Вялікага Княства Літоўскага вывучала лацінскую мову ў вучэльнях Заходняй Еўропы. Лацінская мова зрабіла пэўны ўплыў на развіццё беларускай, напр., у складзе лексікона.

Фанетыка мовы

Лацінская мова характарызуецца выразнай вымовай галосных і зычных, галосныя бываюць доўгія і кароткія, індаеўрапейскае s паміж галоснымі пераходзіць у r, проціпастаўленне прыдыхальных і непридыхательных зычных, характэрнае для шматлікіх іншых старых індаеўрапейскіх моў, у лацінскай мове адсутнічае.

Граматыка мовы

Лаціна мае складаную сістэму скланення назоўнікаў, якія маюць шэсць тыпаў скланення. Лік склонаў у лацінскай мове досыць вялікі і падобны на колькасць склонаў у славянскіх мовах. Прыметнік бывае трох родаў і падпарадкоўваецца назоўнікам у родзе. Дзеяслоў валодае вельмі багатай сістэмай часоў з адрозніваннем имперфекта і перфекта ў мінулым часе. У лацінскага дзеяслова тры лады, чатыры змянення, ёсць мноства няправільных дзеясловаў. Багацце флектыўных форм у спалучэнні з традыцыйнымі спосабамі словаўтварэння робіць лацінскую мову вельмі гнуткай і здольнай выяўляць складаныя паняцці і сітуацыі.

Лексіка мовы

У лацінскай мове ёсць трохі грэцкіх запазычанняў, але асноўная частка лексікі самастойная. Існуе шмат спосабаў стварэння новых слоў з дапамогай суфіксаў і прыставак.

Спасылкі

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
па-лацінску

Commons

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.


Giant Panda

Mercedes Car
James Bond Guide
This site monitored by SitePinger.net