|
Медзь (лац.: Cuprum) Cu — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 29. Метал чырвонага колеру. Медзь вядомая са старажытных часоў: гэта першы метал, які замяніў камень у першабытных прыладах працы — пачатак меднага веку датуецца прыкладна 4-м тысячагоддзем да н.э. Адкрыццё старажытнымі егіпцянамі бронзы (сплаву медзі з волавам) — больш лёгкаплаўкай і цвёрдай, чым сама медзь — паклала канец кароткаму меднаму веку і пачатак намнога даўжэйшаму веку бронзаваму: з канца 4-га па 1-е тысячагоддзе да н.э. Старажытныя рымляне вывозілі медную руду з вострава Кіпр, адкуль пайшла лацінская назва медзі — «купрум». Прыродныя крыніцыПа распаўсюджанасці ў зямной кары займае 26-е месца сярод элементаў. Збольшага медзь прысутнічае ў горных пародах у выглядзе злучэнняў. Прамысловае значэнне маюць халькапірыт CuFeS2, хальказін Cu2S, малахіт CuCO3·Cu(OH)2, некаторыя іншыя. ПрымяненнеБольш паловы ўсёй здабычы медзі ідзе на вытворчасць электрычнага дроту, каля 30-40% — выкарыстоўваецца для атрымання розных сплаваў — бронзы, латуні, медна-нікелевых.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
Mercedes Car
This site monitored by SitePinger.net