Паўночная Амерыка

del.icio.us del.icio.us
Digg Digg
Furl Furl
Reddit Reddit
Rojo Rojo
Add to OnlyWire
Паўночная Амерыка з космасу
Паўночная Амерыка з космасу

Паўно́чная Аме́рыка – адзін з шасці кантынентаў Зямлі, знаходзіцца ў заходнім паўшар'і, паміж Ціхім і Атлантычным акіянамі. Аддзелены ад Азіі пралівам Берынга, ад Паўднёвай Амерыкі Панамскім каналам. Паўднёвая частка кантынента, паводле этнакультурнай прыкметы, уваходзіць у Лацінскую Амерыку.

Плошча: 24,2 млн. км².

Колькасць жыхароў: 493 млн (2001 год).

Даўжыня з поўначы на поўдзень – 7,2 тысяч кіламетраў, з захаду на ўсход – 6,8 тысяч кіламетраў, даўжыня берагавой лініі – 75,5 тысяч кіламетраў. Найбольшыя паўвостравы: Лабрадор, Фларыда, Каліфорнія. Да Паўночнай Амерыкі адносяць астравы Грэнландыя, Зямля Баффіна і Куба. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора – 677 метраў, найвышэйшы пункт знаходзіцца ў Кардыльерах (г. Мак-Кінлі, 6194 м), найніжэйшы пункт – ў Даліне Смерці (–86 метраў). Больш за 64% паверхні ляжыць вышэй за 300 метраў; уздоўж заходняга ўзбярэжжа знаходзяцца Кардыльеры (сейсмічна актыўныя). На ўсход ад іх цягнецца Вялікая Раўніна, далей на ўсход Апалачы і нізіннае ўсходняе ўзбярэжжа. Галоўныя рэкі: Місісіпі, Місуры, Макензі, Юкон; азёры: Верхняе, Гурон, Мічыган, Вялікае Мядзвежае, Эры. На поўначы кантынента тундра, хваёвыя лясы якія пераходзяць у змяшаныя і шыракалісныя лясы, у цэнтральнай частцы кантыненту – прэрыі, на паўднёвым захадзе – пустыня і паўпустыня. У Кардыльерах знаходзяцца горныя хваёвыя лясы і альпійскія лугі; на ўзбярэжжах Цэнтральнай Амерыкі – раўнінныя лясы. Фаўна прадстаўленая вельмі шырока: паўночны алень, віргінскі алень, мядзведзі (грызлі, барыбал), бізоны і г.д. У Паўночнай Амерыцы жыве 8% чалавецтва (еўрапеоіды, негроіды і індзейцы), значныя абшары кантынента бязлюдныя (Паўночная Канада, Грэнландыя), найбольш населеныя Бермуды і паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа ЗША. Гарадское насельніцтва складае каля 75%. Найбольшыя гарады Паўночнай Амерыкі – Мехіка (15,3 млн. чал.), Нью-Ёрк (7,4 млн. чал.) і Лос-Анджэлес (3,6 млн.чал.). Краіны, якія знаходзяцца ў Паўночнай Амерыцы:

Вонкавыя спасылкі

Commons
Рэгіёны света
Амерыка Паўночная · Карыбы · Лацінская · Цэнтральная · Паўднёвая
Еўропа Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
Азія Заходняя  · Центральная · Усходняя · Паўднёвая · Паўднёва-Усходняя ·
Блізкі Усход · Сярэдні Усход · Далёкі Усход
Афрыка Паўночная · Заходняя · Цэнтральная · Усходняя · Паўднёвая
Акіянія Аўстралія · Новая Зеландыя · Меланэзія · Мікранэзія · Палінэзія

Полюсы Арктыка · Антарктыка
Акіяны Атлантычны · Індыйскі · Паўночны · Ціхі  · Паўднёвы

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.


Giant Panda

Mercedes Car
James Bond Guide
This site monitored by SitePinger.net