|
Рычард Мэцью Столман (англ.: Richard Matthew Stallman, таксама англ.: rms[1]; нар. 16 сакавіка 1953 у Нью-Йорку, ЗША), актывіст руху свабоднага праграмнага забеспячэння, хакер, і распрацоўнік праграм. У верасні 1983 заснаваў праект GNU, чым адкрыў гісторыю руху свабодных праграм, і быў галоўным арганізатарам і архітэктарам праекту. У кастрычніку 1985 заснаваў Фонд Свабоднага праграмнага забеспячэння. Столман — першасны распрацоўнік канцэпцыі "копіле́фт"(англ.: copyleft), і галоўны аўтар некалькіх належачых да гэтай канцэпцыі ліцэнзій, уключна з Агульнай Грамадскай Ліцэнзіяй GNU (англ.: GNU General Publbc License, ск. GPL). Таксама ён распрацаваў значную колькасць шырока распаўсюджаных праграм, сярод якіх арыгінальны Emacs, калекцыя кампілятараў GNU (GNU Compiler Collection), і GNU Debugger. Пачынаючы з сярэдзіны 1990х, Столман траціць большую частку свайго часу, адстойваючы свабоднае праграмнае забеспячэнне, і агітуючы супраць патэнтаў на ПЗ. •
Знешнія спасылкі
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
Mercedes Car
This site monitored by SitePinger.net