|
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (Савецкі Саюз, СССР) - шматнацыянальная сацыялістычная дзяржава, якая існавала ў 1922-1991 гадах на тэрыторыі паўночнай і цэнтральнай Еўразіі (у еўрапейскай і азіяцкай частках) плошчай (пад канец свайго існавання) 22,4 млн. км2. СССР быў створаны 30 снежня 1922 года, шляхам аб'яднання РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР. Складаўся з саюзных рэспублік, якія паводле канстытуцыі з'яўляліся суверэннымі дзяржавамі. У склад асобных рэспублік уваходзілі аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, аўтаномныя вобласці і аўтаномныя акругі. СССР як суб'ект міжнароднага права спыніў сваё існаванне 26 снежня 1991 года. Тэрытарыяльны падзел СССРУ 1954 — 1991 гадах у Савецкі Саюз уваходзілі 15 саюзных Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (ССР):
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
Mercedes Car
This site monitored by SitePinger.net