|
Сплаў – цела, утворанае ў выніку зацвердзявання расплаву сумесі некалькіх рэчываў, якія завуцца кампанентамі. Уласцівасці С. залежаць ад яго саставу і будовы. Будова можа вызначацца як уласцівасцямі кампанентаў С., гэтак і працэсам яго атрымання і цеплавой апрацоўкі.
Металічныя С. могуць складацца толькі з металаў (напрыклад, латунь), або з металаў з невялікім утрыманнем неметалаў (напрыклад чыгун і сталь). Неметалічныя С. складаюцца з неметалічных рэчываў (напрыклад, граніт, базальт, шкло). Вядомыя С. соляў і арганічных злучэнняў.
С. шырока ўжываюцца ў розных галінах тэхнікі і побыце.
|