|
Article on other languages:
|
Універсальны каардынаваны час (англ.: Coordinated Universal Time, UTC), Сусветны час — аснова цывільнага часу, які адрозніваецца на цэлую колькасць секундаў ад атамнага часу і на дробавую колькасць секунд ад UT1. UTC — спадчыннік GMT (Грынвіцкі час). Новае імя было ўведзена, каб пазбавіцца ад геаграфічных назваў у міжнародным стандарце. UTC грунтуецца на атамным адліку часу, а не на часе ў Грынвічы. Варта звярнуць увагу на тое, што UTC аднолькавы ўзімку і ўлетку. Таму для тых месцаў, дзе прыняты пераход на пэўны тэрмін да летняга часу, зрушэнне адносна UTC на гэты тэрмін змяняецца. Мэтад выліку UTCUT - сярэдні сонечны час на мерыдыяне Грынвіча. З-за нераўнамернасці кручэння Зямлі грынвіцкі мерыдыян круціцца таксама нераўнамерна. Апроч таго, у выніку бесперапыннага перамяшчэння восі кручэння ў целе самой Зямлі геаграфічныя палюсы соваюцца па паверхні Зямлі, а разам з імі змяняюць сваё месцазнаходжанне і плоскасці праўдзівых мерыдыянаў. З-за гэтых фактараў адрозніваюць наступныя сістэмы вымярэння часу: UT0 — час на імгненным грынвіцкім мерыдыяне, вызначаны па імгненным месцазнаходжанні палюсоў Зямлі. Гэта час, які атрымліваецца непасрэдна ў выніку астранамічных назіранняў сутачных рухаў зорак; UT1 — час на сярэднім грынвіцкім мэрыдыяне, выпраўлены з улікам руху зямных палюсоў: UT1 = UT0 + Δλ, дзе Δλ — папраўка, якая залежыць ад каардынат імгненнага полюсу, якія адлічваюцца адносна агульнапрынятага сярэдняга полюсу; UT2 — час, які выпраўлены з улікам сезоннай нераўнамернасці кручэння Зямлі ΔTs: UT2 = UT1 + ΔTs. Для ўзгаднення назіраемага сусветнага часу UT1 і строга раўнамернага Міжнароднага атамнага часу (TAI) з 1964 году ўвялі раўнамерна-пераменную шкалу часу UTC — універсальны каардынаваны час. Маштабы UTC і TAI роўныя, а нульпункт змяняецца скокам. Паміж UTC і UT1 назапашваецца разыходжанне, абумоўленае, па-першае, нераўнамернасцю шкалы UT1, а, па-другое, няроўнасцю маштабаў UT1 і TAI (1 секунда UT1 у дакладнасці не роўная 1 атамнай секундзе). Пры нарастанні разыходжання паміж UTC і UT1 да 0,7 секунды робіцца карэктыроўка скокам на 1 секунду. Дадатковая высакосная сeкунда дадаецца (або, тэарэтычна, адымаецца) 30 чэрвеня або 31 снежня пры неабходнасці. Першая змена была ў 1972 годзе, дадана дадатковая секунда ў 23:59:60. Даданне секунды вызначаецца International Earth Rotation and Reference Systems Service, паводле іх назіранняў за кручэннем Зямлі. Сігналы дакладнага часу перадаюцца па радыё, тэлебачанні і праз інтэрнет у сістэме UTC.
|
This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.
Mercedes Car
This site monitored by SitePinger.net