Хімічны элемент

Article on other languages:

del.icio.us del.icio.us
Digg Digg
Furl Furl
Reddit Reddit
Rojo Rojo
Add to OnlyWire

ХІМІЧНЫ ЭЛЕМЕНТ, сукупнасць атамаў з аднолькавым зарадам ядра; адно з найважнейшых паняццяў хіміі. Кожны х. э. характарызуецца сваім атамным нумарам, роўным колькасці пратонаў у атамным ядры. Х. э. маюць назвы і скарочаныя пазначэнні (хімічныя знакі або сімвалы Х.э.) з адной ці дзвюх літараў лацінскага алфавіта, якія ўжываюцца ў хімічных формулах. Атамы аднаго х.э. з рознымі атамнымі масамі, называюцца ізатопамі гэтага х. э. Дзеля таго, што суадносіны паміж ізатопамі у межах Зямлі блізкія да нязменных, для кожнага х. э., які мае стабільныя прыродныя ізатопы, з улікам іх узаемных суадносінаў разлічваецца атамная маса, якая ўжываецца ў практычных разліках.

Насёння вядома 116 х. э. З іх каля дзевяноста сустракаецца ў прыродзе, астатнія атрымліваюць штучна.

Паводле хімічных уласцівасцяў х.э. падзялюцца на металы і неметалы. У межах гэтых дзюх групаў існуюць больш дробныя падзелы паводле:

- хімічных уласцівасцяў (напрыклад, галагены, шчолачныя металы, шчолачназямельныя металы, высакародныя або інертныя газы);

- будовы электронных абалонак (напрыклад, лантаноіды, актыноіды);

- размеркавання ў прыродзе Зямлі (напрыклад, рэдкія і рассеяныя элементы);

- велічыні атамнага нумару (трансураніды);

- іншых крытэрыяў (напрыклад, каштоўныя металы).

Х.э. сістэматызаваныя ў перыядычнай сістэме элементаў Мендзялеева(1869).

Х.э. у прыродзе ўтвараюць простыя рэчывы і ўваходзяць у склад складаных рэчываў. Некаторыя элементы ў свабодным стане ўтвараюць некалькі алатропных мадыфікацый. Пашыранасць хімічных элементаў на Зямлі акрэсліваецца кларкамі элементаў.

Ператварэнне атамаў аднаго элемента ў атамы іншага адбываецца ў ядзерных рэакцыях. Хімічныя элементы вывучаюцца неарганічнай хіміяй.


Гісторыя

Першыя ўяўленні пра хімічныя элементы вядомыя ў антычнай філасофіі ў вучэнні аб элементах-стыхіях і ў алхіміі - у вучэнні аб элементах-якасцях. Першае навуковае вызначэнне элементаў як нераскладальных простых рэчываў даў (эмпірычна) Роберт Бойль (1661). Істотны ўнёсак у тэорыю х.э. зрабілі Антуан Лавуазье, Джон Дальтон, Д. І. Мендзялееў.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.


Giant Panda

Mercedes Car
James Bond Guide
This site monitored by SitePinger.net