Цыганы

Article on other languages:

del.icio.us del.icio.us
Digg Digg
Furl Furl
Reddit Reddit
Rojo Rojo
Add to OnlyWire
Цыгане
Агульная колькасць 8~10 млн.
Найбольшыя разселенні Албанія:
ад 1 300 да 120 000 [1]

Аргентына:
   300 000 [2]
Беларусь:
   10 000 (перапіс 1999)
Боснія і Герцагавіна:
   60 000 [3]
Бразілія:
   678 000 [4]
Канада:
   80 000 [5]
Расія:
   183 000 (перапіс 2002)2002
Румынія:
   535 140 [6]
ЗША:
   1 млн. Handbook of Texas
Украіна:
   48 000 (перапіс 2001) [7]
Харватыя:
   ад 9,463 да 14 000 (Перапіс 2001)[8]

Мова Цыганская мова
Рэлігія Хрысціянства, Іслам
Блізкія этнічныя групы {{{related}}}


Цыгане — зборная назва каля 80 этнічных гуртоў, аб'яднаных агульнасцю паходжання і прызнаннем «цыганскага закона». Саманазвы асноўных «вялікіх» гуртоў — ромa, сінці, мугат, калос, крышан і некаторыя іншыя; некаторыя цыгане згубілі ранейшую саманазву падчас асіміляцыі і пераследаў. Адзінай саманазвы няма, хоць апошні час у якасці такога прапаноўваецца тэрмін Romanies, гэта значыць «ромападобныя».

Брытанцы традыцыйна завуць іх Gypsies (ад Egyptians — «егіпцяне»), іспанцыGitanos (таксама ад Egiptanos — «егіпцяне»), французыBohemiens («багемцы», «чэхі»), Gitans (скажонае іспанскае Gitanos) або Tsiganes (запазычанне, меркавана, з рускага), немцыZigeuner, італьянцыZingari, галандцыHeidens («язычнікі»), венгрыCigany або Pharao nerek («фараонава племя»), фіныmustalaiset («чорныя»), туркіCingerie, Cingane; ізраільцяне, на іўрыце — Tso’anim , ад назвы біблейскай правінцыі Цоан у Старажытным Егіпце; балгарыЦыгане. У цяперашні час усё большае распаўсюджванне ў розных мовах атрымліваюць этнонімы ад саманазвы часткі цыган, «ромa» (англ.: Roma, чэшск.: Romove, фін.: romanit і інш.).

Цяпер цыгане жывуць у шматлікіх краінах Еўропы, Заходняй і Паўднёвай Азіі, а таксама ў Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і Аўстраліі. Колькасць па розных адзнаках вызначаецца ад 2,5 да 8 млн і нават 10-12 млн чалавек. У СССР налічалася 175,3 тысячы чалавек (перапіс 1970).

Нацыянальныя знакі

Цыганскі сцяг

8 красавіка 1971 г. ў Лондане адбыўся першы Сусветны цыганскі кангрэс. Вынікам кангрэса стала прызнанне сябе цыганамі міру адзінай нетэрытарыяльнай нацыяй і прыняцце нацыянальных знакаў: сцяга і гімна, заснаванага на народнай песні «Джэлем, джэлем». Замест герба цыгане выкарыстоўваюць шэраг вядомых знакаў: кола буды, падкову, калоду карт. Такімі знакамі звычайна ўпрыгожваюцца цыганскія кнігі, газеты, часопісы і сайты, адзін з гэтых знакаў звычайна ўваходзіць у лагатыпы мерапрыемстваў, прысвечаных цыганскай культуры.

У гонар першага Сусветнага цыганскага кангрэса 8 красавіка лічыцца Днём Цыган. У некаторых цыган ёсць звязаны з ім звычай: увечар, у вызначаны час, дружна выходзіць на вуліцу з запаленай свечкай.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.


Giant Panda

Mercedes Car
James Bond Guide
This site monitored by SitePinger.net