Mac OS X

del.icio.us del.icio.us
Digg Digg
Furl Furl
Reddit Reddit
Rojo Rojo
Add to OnlyWire
"Кіты", на якіх стаіць Mac OS X
"Кіты", на якіх стаіць Mac OS X

Mac OS X (вымаўляецца як "Мак Оў Эс Тэн"), шэраг закрытых аперацыйных сістэм з графічным інтэрфейсам, якія распрацоўвае і прадае карпарацыя Apple Computer. Апошняя версія гэтай АС заўсёды ўстанаўляецца на ўсе камп'ютары Macintosh. Mac OS X працягвае традыцыі аперацыйных сістэм Mac OS, асноўных АС ад Apple яшчэ з 1984. Mac OS X падтрымлівае многакарыстальніцкі, выціскальна-многазадачны рэжым працы. Гэтая АС з'яўляецца Unix-падобнай аперацыйнай сістэмай, заснаванай на тэхналогіі, распрацаванай кампаніяй NeXT (у 1997 г. Apple купіла кампанію NeXT). Першая версія Mac OS X з'явілася ў 1999 пад назвай Mac OS X Server 1.0. Першай версіяй для настольных камп'ютараў была Mac OS X v10.0, якая з'явілася ў сакавіку 2001 г.

Сэрверны варыянт гэтай АС — Mac OS X Serverархітэктурна ідэнтычны з настольнай версіяй АС, але звычайна працуе на сэрверных камп'ютарах Macintosh. Mac OS X Server падтрымлівае кіраванне працоўнымі групамі, мае адмысловыя адміністрацыйныя праграмы, якія аблягчаюць доступ да сеткавых сэрвісаў, у тым ліку паштовы сэрвер, сэрвер Samba, сэрвер дырэкторый і сэрвер доменных назваў.

This article is from Wikipedia. All text is available under the terms of the GNU Free Documentation License.


Giant Panda

Mercedes Car
James Bond Guide
This site monitored by SitePinger.net